Спадчына (1922)/VI/Дэпутаты й грамадзяне

Расейскія чыгункі Дэпутаты й грамадзяне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Селянін і конь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дэпутаты й грамадзяне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЭПУТАТЫ Й ГРАМАДЗЯНЕ.

Селі ў Думу думаць думы
Паны-дэпутаты
І, як шэршні, між сабою
Спор вядуць заўзяты.

Той крычыць: такіх нам трэба,
Ладаў і парадкаў;
Той гудзіць: ня трэ’ нічога—
Ўсё ў Русі йдзе гладка!

Хто з іх праў, а хто няправы,—
Трудна адгадаці,—
Адно толькі—грамадзяне
Змушаны маўчаці.

1913 г.