Стайня
Стайня Песня |
Беларуска народная песня.
|
Як пайду яў стайню
Стайню вайскавую
Як выведу коня
Коня варанога
Коня яй сядлаю
А конь уздыхае
Косю ж ты мой Косю
Чаму ж ты ўздыхаеш
Ці ж я табе цяжкі
А ці мая зброя
Ой ня ты мне цяжкі
Ані твая зброя
А толькі мне цяжкі
Частыя паязды
Частыя паязды
Доўгія дарогі
А сам жа ж ты будзеш
У полі ляжаці
А мяне пакінеш
Аднаго стаяці
Паўтор 1.
Глядзіце таксама
- Stajnia (Polski)