Сталін і асёл
Анэкдот

1942 год
Крыніца: Газэта «Новая Дарога» (Беласток), 4 кастрычніка 1942, № 28, б. 3
Запісаў Рамуальд Зямкевіч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сталін і асёл.
(амаль ня казка)

Можа хто і чуў ужо гэтую казку. Але шмат такіх знойдзецца, што і ня чулі. Ды казкі ня раз гаворацца. А кожны раз яна цікавая, дый нешта ў ёй дадасца. Гэта, урэшце, казка нядаўнага складу.

Як быў Чэрчыль у Маскве, то ён разам з амэрыканскімі гэнэраламі прасіў Сталіна паказаць савецкія пазыцыі, каб на свае вочы пераканацца, як доўга прадзержыцца «непераможная» чырвоная армія. Сталіну было нават даспадобы пахваліцца шматлікім сваім войскам. Доўга ня думаючы, селі яны ў машыны ды паехалі аглядаць пазыцыю. Па дарозе здарылася ім праяжджаць праз мост на рэчцы, на каторым стаяў асёл. Як яны ня трубілі, а асёл упёрся — і хоць бы што. Памахвае толькі хвастом і з дарогі зыйсьці ня хоча. Чэрчыль, знэрвованы ўпартасьцю асла, пастанавіў, урэшце, яго правучыць. Вылез ён з самаходу, падыйшоў да асла і пачаў яму, як мёдам, мазаць: «Вы, кажа, зьяўляецеся прадстаўніком усяе інтэлігэнтнае жывёлы, самым мілым дая нас стварэньнем, прыкладам мудрасьці. Вы павінны зразумець, што затрымліваеце валікіх людзей у выкананьні сваёй гістарычнай місіі, у даную хвіліну вы толькі памагаеце ворагу.» І доўга яшчэ гаварыў Чэрчыль. А гаварыць гэты панок умеў, бо гэтым толькі і займаўся. Аж спацеў. Зьняў ён аж капялюш з галавы. А з боку выглядала, як-бы ён просіць нешта, ў савецкага асла. Але асёл як стаяў, так і стаяў. Злосьць узяла аднаго амэрыканскага гэнэрала. — Пусьці мяне!—крыкнуў ён Чэрчылю, падбегшы з пугай.

— Я хутка распраўлюся з гэтым быдлам! І пачаў ёй акладаць асла бізуном. Асёл уздрыгнуў, як-бы яго муха ўкусіла, і далей упарта стаяў.

— Стой! — гукнуў Сталін, выймаючы люльку з зубоў. — Тут боем нічога ня зробіш. Тут трэба па тэорыі.

Ён вылез з машыны падышоў да асла й шапнуў яму нешта на вуха. Як ні сарвецца асёл, як ні пабяжыць, задраўшы хвост.

— А, каб цябе! — падумаў Чэрчыль. — Дык ты сапраўды вялікі чалавек.Адзін столькі гаварыў,другі столькі біў,а асёл і вухам не павёў. А гэты не пасьпеў шапнуць, як па асле толькі пыл закурэў.

Паехалі Чэрчыль, Сталін і амэрыканскія гэнэралы далей. А іх цікавасьць разьбірае. Што гэта мог сказаць на вуха аслу Стыін?

І вось на ўрачыстым абедзе ў Маскве Чэрчыль і спытаўся далікатна Сталіна.

— Вы, пэўне, моц надзвычайную маеце, калі вас аслы слухаюць.

— Што вы! Што вы! — усьміхнуўся Сталін.

Я проста сказаў яму, што як ён ня выйдзе з шаста, дык я яго ў калгас запішу.

запісаў: ШЭРШАНЬ.