Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

— „Сьмярдзіць? — пытае той. — Ну, ідзі, ідзі… Ох, сынок, сынок! Ты-ж думаеш, піў-бы яе, каб людзкае жыцьцё нашэ? Хай-бы яе высмаліла, гэту згубу нашу!. Маленькі ты йшчэ, нічога не цяміш. Расьці, вучыся ды ўцекай адгэтуль… Але хадземо, — матка, нябось прачэкалася“, — канчае ён, ды абое выходзяць за дзьверы.

Яно размова размоваю, а кожэн мае на думцы, што добраму чэлавеку не павінна зашкодзіць, калі дзеля сьвята выпье чарку гарэлкі. Іншы раз больш і не хацеў-бы, Гэтым-бы, здаецца, і здаволіўся, дык як-жэ ты зробіш? Калі — кум стрэўся, с шваграм даўно не бачыўся, сват надыйдзе, брацейнік з заработкаў вярнуўся, і — пачнеш і пачнеш. С тым, з другім, а тым часам к змроку начастуешся, ледзьве ногаеш. Ешчэ, як скародзіш ботамі вуліцу, як дражніш сабакаў спрэчкамі з вугламі, дык нібы крыху памятаеш. Але якім шыхам выбраўся с карчмы, як трапіў да хаты — Бог яго ведае! Не памятаеш, хто распранаў, хто раззуваў, не ў памкі, як і спаць улёгся…

А той ці іншы выпадак здарыцца с кожным можэ, — так не абмінеш, каб не нашлёгацца пад вечар. Тагды ў карчме ушчухаюцца спрэчкі, звадкі, песьні, — такі гоман,