ка — даруй Божэ цяжкі грэх — узмасьціўся на стол, нахіліў да плеча бубен (трымаць, як трэба, замінала люлька) наўвоч бье па ём цырубалкам ды патцінае:
Ляво-ні-ха; дабра-дзей-ка бы-ла, |
Нехта шэпярнуў штось на вуха цымбалісту, а той, паслухаўшы, аnхіліўшы ў бок галаву, нібыто зненацку сцігануў на „мяцеліцу“ ды — як урэзаў, як уцяў, — дык раптам усё выпынілаcя і замоўкла. Аж у вушшу зазвінела, аж папугай прытаіўся ў клетцы, перэпалоханы апанаваўшаю цішаю. Усё стаяць, чэкаюць, маўчаць… Ніхто не адважыцца пачаць першы. А цымбалы звіняць, гавораць, задораць…
Ба-дай таго ка-ва-ля |
аднекуль з-закутку перарэзаў цішу моцны голас Ратуя.
Што ён мя-не ма-ла-ду |
патхапілі хлопцы з дзеўчатамі, цымбалам патсекла іскрыпка, загрымеў бубян і — ў момэнт усё віхрам завалтузілася. Звіняць бутэлькі ў шафі, вокны бразгацяць, пыл ку-