Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

рыцца, — карчма ходырам пайшла! Усё збэрсалася, зблуталася ў клубок мятусіны. Ні чуваць, ні відаць нічога, адна лямпа міхціцца, як воўчае вока ў ночы…

— Ці не звар’яцелі яны?! думае папугай і ва ўсё горла лямэнтуе:

— Ня ўсеж разам, ягамосці! Трымайся чаргі, калі ласка!

III

Ня кепска жылося папугаю: не самотна і не маркотна. Спадабалася яму карчомнае жыцьцё з яго гульнямі, ігрышчамі, с тымі сьвяточнымі сэсіямі селян, як іх, жартуючы, называў Моўша. Густаваў ён камедыянства Ратуя, любіў і Сёмку, хоць той ніколі ня песьціў яго і ніколі не патураў яму. Усё гэта агулам рабіла тое, што папугай ня меў ні часу, ні ахвоты марнавацца па даўнейшым жыцьцю а прагавітая цікавасьць да ўсяго нішчыла ў пачатку нуднае пачуцьцё па страчэнай вольнасьці. Калі часам заварушацца дзесь там, на таёмнай глыбіне яго душы, малюнкі прамінулага, калі й заманецца зірнуць на родные абшары, дык варункі жыцьця карчомнаго так збэрсаюць і перакруцяць думкі аб гэтым, што здавалася іначэй, як ёсьць і быць не павінна. Потым сталося тое, што