Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/1

Гэта старонка была вычытаная

МІК. ІЛЬЛЯШЭВІЧ.

Вінцэнты Дунін-Марцінкевіч.[1]

(Агульна-крытычны начырк).

Каб уцяміць значэньне Вінцэнтага Дуніна-Марцінкевіча ў беларускім адраджэньні, наўперад трэба добра зразумець тую эпоху, у якую жыў і працаваў пісьменьнік. Мусім адзначыць, што нябыцьцё, а галоўнае раскіданасьць матарялаў аб працы Марцінкевічавай, не даюць магчымасьці правільна комэнтаваць ягоную дзейнасьць. Асабліва гэга прыкмячалася ў часы грамадзкае сумятлівасьці, у якую гэтак пільна пачынаецца вывучэньне беларускае літаратуры. Разгляданы пісьменьнік, балей за іншых папярэднікаў і сучасьнікаў тае эпохі, пакрыўджаны беларускімі крытыкамі. І толькі ў вапошнія часы па выяўленьні некаторых матар'ялаў. праліваючых косы сьвятла на Марцінкевіча як асобу, зусім зьмяняюцца пагляды крытыкаў: ён гэткім парадкам усё вышэй і вышэй падыймаецца ў сваім значэньні сярод беларускага грамадзянства.

Калішняя "беларуская слава й воля адыйшла, адцьвіла закацілась"... - вось як пяе адзін з выдатнейшых нашых пісьменьнікаў, Алесь Гарун, характарызуючы слаўную беларускую мінуўшчыню.

Прайшлі часы незалежнага палітычнага й культурнага жыцьця Беларусі і насталі часы стагодзьдзяў заняпаду, цемры й прыгону спачатку ад Палякоў, а пасьля Маскалёў- Расейцаў. Беларуская мова, культура, права сілком была аддалена з гаспадарсьцьвенага ўжываньня і загнана толькі пад стрэхі сялянскіх хатаў, дзе, здавалася-б, павінна была-б зусім шчэзнуць з прычыны палячэньня й маскаленьня.

Праўда, калі мы прыгледзімся бліжэй да агульнага палажэньня іншых народаў у канцы XVІІІ і пачатку XІX стагодзьдзяў, як напр: Чэхаў, Украінцаў, Баўгараў, Ліцьвіноў і інш., дык пабачым амаль што аналёгічнае зьявішча да нас. Час даўгога занядбаньня ўсіх паняволеных вонкавай сілам народаў памалу прыпыняецца толькі пасьля вялікага патросу Францускае Раволюцыі і сьцягу ёй паўторных. Лёзунгі свабоды, роўнасьці і братаньня данесьліся на хвалях рэволюцыяў і на нашую Бацькаўшчыну, узбудзіўшы ад даўгога сну беларускі народ.

Пачынаецца адраджэнскі рух ня толькі сярод простага беларускага сялянства, але таксама і сярод беларускае

  1. Рэфэрат чытаны 30. XІІ. 1924 г. на абыходжаньні 40-ых угодкаў сьмерці пісьменьніка праскай беларускай колёніяй.