Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

на чэсьць сваіх знаёмых і асабліва характэрнага, рэволюцыйнага зьместам, вершу "Вясна, голад перапала", галоўна служыць дзеля характарыстыкі пісьменьніка як асобы. 3 іх мы пераважна даведуемся аб тэй нацыянальнай сьвядомасьці, якую крытыкі нашыя баяліся ў ім прызнаць дагэтуль.

Павіншавальныя вершы маюць пераважна інтымны характар і асаблівага значэньня ў літаратуры ня маюць, хіба толькі за выняткам вершу пасьвячанага на чэсць прыезду ў Менск "дудароў беларускае зямлі": А. Контскага, І. Сыракомлі й Манюшкі. Тут выказуецца славянафільская думка, што зьявілася пад павевамі панславізму ў Чэхаў (Даброўскі, Палацкі ды інш.). Ен піша:

„Злосна вам, сыны заморскія, панята,
Што славянская зямелька у розум багата;
Вы-б хацелі ўсе розумы і свае і нашы,
Маўляў саранча на ніве, паесьці у кашы,
Не дажданьня-ж мудрагэлі! - і нашая ніва
Вялікімі дударамі здаволь шчасьліва".

"Вясна, голад перапала"... Цікава сваімі контрастамі агульным матывам творства Марцінкевічавага. Гэты рэволюцыйны верш напісаны ў 1860 годзе, на пярэдадні скасаваньня прыгону і выклікаў сумлеў што да аўтарства Марцінкевічавага. Справа ў тым, што верш у рукапісу хоць і быў напісаны яго пісьмом, але ня быў падпісаны; быццам, тэхніка вершу не ўласьціва Марцінкевічу і гэткія матывы яскрава соцыяльнага зьместу абсалютна неўласьцівы пісьменьніку. Найляпей могуць характараваць яго напр. гэткія адрыўкі:

„Вясна, голад перапала,
Ані солі, ані круп
І скаціне корму мала,
І самому ані ў зуб.
На палацях дохнуць дзеці.
Жонка тры дні з дуру п'ець.
І даўно парожна ў клеці"...

У канцы кажа:

"Будзем роўныя з панамі
І таксама як паны
Піць гарэліцу збанамі
І гуляць так як яны"...

Як бачым, верш ізноў-жа зусім блізка прыпамінае сабою творства Багушэвічава, каторы найвыразьней за іншых беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў намаляваў цяжкія соцыяльныя варункі жыцьця нашага сялянства. Цяпер гэты