Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

Ня меншую ўвагу за пераклад зварочуе прадмова да яго. Марцінкевіч піша аб тэй насьпелай патрэбе, што востра адчувалася у маладой беларускай літаратуры:

"Чаму-ж, думаю, наш народ просты... чаму-ж дробная акалічная шляхта, што, жывучы ў лясным зацішы, у хаце, між сабою, здаен роднай ужывае мовы - чаму-ж яна ня мае пазнаць абычаёў сваіх бацькоў?

Вось гэта ўсё і нагнала мне думку пералажыць "Пана Тадэуша" на беларускую мову.

"Праца мая ў гэтай мове, што мела заахвоціць нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі, можна сказаць, зусім ня сустрэла прыяцелеў. І не знайшла яна прыяделеў сярод тых багатых людзей нашае старонкі, што паводле Бога й сумленьня павінны-б памагчы адкрыць цёмнаму народу вочы. І вось я сягодня ахвярую „Пана Тадэуша", прыбранага ў мужыцкую сярмягу, паном і простаму народу з-над Дзьвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сьвіслачы, Вяльлі і Немна. Можа народ той просты, што з маткай прыродай блізка жыве, прыме гэты гасьцінец ад свайго дудара, што апошнія мінуты свайго жыцьця на карысьць народу аддае".

Ужо з гэтага адрыўку з прадмовы мы бачым у Mapцінкевіча нацыянальную сьвядомасьць беларускую, бачым якой любасьцяй і шчырасьцяй да ўсяго роднага беларускага пыша у пісьменьніку ў яго імкненьні выйсьці на сустрэчу у падняцьці простага люду. Гэтае-ж выяўленьне нацыянальнага "я" выказана яшчэ ў прыватным лісьце Марцінкевічавым да знаёмага польскага пісьменьніка Крашэўскага.[1] Ліст гэты нядаўна быў выкрыты ў "Газэце Польскай". Вось што адзначае аб сабе пісьменьнік: "Жывучы сярод народу, які гаворыць беларускаю гутаркай, зьвязаны целам і душою з яго спосабам думак, думаючы аб лепшай долі гэтага братняга народу, што застыў у дзяцінстве і цямноце, пастанавіў я, каб заахвоціць яго да асьветы, у духу яго звычаяў, паданьняў-легенд і здольнасьці душэўнай, пісаць у яго роднай мове, і вось з радасьцяй я хутка ўгледзіў, што выданыя мною „Сялянку“, „Гапона“, „Дудара“, „Купалу" народ прыняў з вялізарным упадабаньнем, а моладзь з запалам пачала вучыцца чытаць, з памяці паўтараць мае, гэтак для яе мілыя, творы. З гэтае прычыны пашыраецца ўжо цяпер у часьці над Вяльлей і Нёмнам, над Сьвіслачай, Бярэзінай, Дзьвіной, Дняпром і г. д. чытаньне беларускага друку, а калі ўжо ахвота й любоў да духовае стравы разбуджаны, знойдуцца з часам багатшыя матар'ялы ў роднай мове... Гэтую маю думку і імкненьне зразумелі й ацанілі людзі ў Польшчы, не зразумелі ў Літве і на Беларусі... Няшчасная прошласьць давяла сялянскі народ да

  1. гл. „Gazeta Polska" 1861 г. 111 ст., гл. зборнік "Заходняя Беларусь" 1924 г. Вільня: Нацыянальнасьць у творчасьці В. Дунін-Марцінкевіча".