Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

ўпадку, ня думаючы зусім аб духовай і моральнай адукацыі, хаця-б дзеля памяці на тое, што гэта дзеткі аднае маткі (славянскае-М. І.), што гэта пакрыўджаныя браты й хрысьцяне, каторыя маюць права да навукі ў роднай мове так, як да нябеснага хлеба... Пастанавіў я творамі ў роднай мове, адпаведнымі яго разуменьням, што знаходзяцца яшчэ ў калысцы, і палягчаючымі яму спосабам асьвячэньня з граматай, заахвоціць яго да роднага слова, да асьветы і маральна паправіць. Які вызваляючы збаўчы ўплыў аказалі гэтыя мае кніжкі на яго, трэба вывесьці з таго, што кніжкі ў народнай мове ўжо зусім разышліся, а новыя ня друкуюцца“.

Ясным і зразумелым стане пасьля гэтага несправядлівасьць абвінавачаваньня Марцінкевіча ў нацыянальнай маласьвядомасьці. З прадмовы да "Пана Тадэуша", а таксама із зазначанага вышэй ліста, хоць ёсьць у іх, што праўда, шмат недаказанага ў думках, яскрава відаць беларускае аблічча; відаць імкненьне да падняцьця дабрабыту нашага народу нацыянальным усьведамленьнем. Гэткім парадкам узіраючыся наагул на дзейнасьць Марцінкевічаву, мы, быццам, у ягоных гэроях, не спакмячаем тых цёмных бачынак тагачаснага жыцьця беларускага сялянства. Навет увесь ціжар прыгону, які бярэмем клаўся на сялянства, не выглядае страшным. 3 творства Марцінкевічавага астаецца ўражаньне малюнкаў бясклопатнага вясельля, скокаў і сьпеваў. Прарываючыяся калі-некалі пачуцьці сацыяльнае несправядлівасьці ў гэтым агульным жыцьцярадасным тоне як-бы сьціраюцца.

Праўда, Марцінкевіч, ідучы, як народнік-шляхціч, на сустрэчу сярмяжнаму люду, спушчаецца пры помачы беларускае кніжкі ў сялянскую хату; бае песьні, казкі, цікавячы й разьвіваючы любоў у цёмных масаў да ўсяго роднага беларускага. Ен рабіў гэткім парадкам будзённую працу нацыянальнага сьведамленьня - абуджэньня, якую рабіць вымагаў час. Марцінкевіч сваёй працай стрымаў значна той шалёны бег асыміляцыі нашага народу непрыяцельмі, што вялася ўсялякімі мэтодамі: наўперад праз каталіцтва да полёнізаваньня і праз праваслаўе да маскаленьня. А гэтая праца асыміляцыі вялася, як сам аўтар зазначае, шпаркім тэмпам. Палякі закладалі патайныя прыпынкі дзеля вышменававых мэтаў, а дзеля таго Марцінкевіч заклікаў адчыняць аналёгічныя прыпынкі беларускія і інш. Вось-жа за ўсе свае шчырыя жаданьні ня раз Марцінкевіч у сваім хатнім жыцьці цярпеў крыўды і ад польскага грамадзянства і ад paceйскага ўраду. Толькі нязначная група беларускіх інтэлігентаў як Вярыга-Дарэўскі, Каратынскі ды інш. падзялялі ягоныя думкі. Слова "Мураўёўшчына" найляпей характарызуе час расейскае рэакцыі, каторы перажываў пісьменьнік. Тым трудней было працаваць на грунце беларускім, калі ў 1864 годзе быў офіцыяльна забаронены друк у нашай мове.