Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

Тэхніка вершу Марцінкевічавага (сылябічны) слабая, сустракаецца ня мала шурпатасьці, але ўся загана сьціраецца, калі прадставім сабе Марцінкевіча першым, у запраўдным значэньні гэтага слова, беларускім літаратурна-адраджэнскім пісьменьнікам. Мо' творства ягонае цяпер ужо крыху й асталае, але для многіх ня згубіла зусім цікавасьці.[1] Яно ня ёсьць скарбніцай духовай істравы, гэта баржджэй гістарычны матар'ял літаратурнага архіву. Аўтар „Гапона“, „Вечарніцаў" і інш. не абмыліўся, калі пісаў: „Калі ахвота й любоў да духовае стравы разбуджана, знойдуцца з часам багатшыя матар'ялы ў роднай мове"... Прадчуцьце збылося. Мы ўжо матар'ялы гэтыя маем. Праўда, не ў такой меры, якую патрабавалі-б, але з гонарам заяуляем - маем! Нашыя сучасныя павадыры-ідэелěгі выйшлі з тае беларускае нівы, якую яшчэ зусім ня так даўно засяваў Марцінкевіч. Вось чаму ён, як першы запраўдны беларускі пісьменьнік, пачаўшы выяўленьне праяваў беларускага жыцьця, народных думак і жаданьняў у прыгожай беларускай пісьменнасьці; як Бацька беларускае комэдыі, будзе доўга жыць сярод шчырых беларускіх душаў і вечна на старонках нашае гісторыі культурна-нацыянальнага адраджэньня.

  1. прыр. Ант. Навіна у газэце "Беларуская доля" № 15 1925 г. ст. "В. Дунін-Марцінкевіч".