Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

шляхты, у той час значна спалячанай і абмаскаленай, якая стаяла на шляху да поўнага адчураньня ад свайго народу.

І вось пад той час, калі часьць беларускае шляхты з часткаю сялянства, у васобе сваіх прадстаўнікоў, як Кастусь Каліноўскі і іншых рэволюцыянэраў (50-60-70 гады XІX ст.), пачынае аружнае вызваленьне на грунце соцыяльных і політычных імкненьняў, справу культурна-нацыянальнага адраджэньня пачынаюць таксама пераважна прадстаўнікі беларускае шляхты - тагочаснае беларускае інтэлігенцыі. Водгульле гуманных ідэяў, ідучых з Заходняе Эўропы, адбілася ў васобных прадстаўнікоў шляхты, і дало магчымасьць зразумець тое агіднае зьявішча рэнэгацтва, якое яна робіла ў працягу даўгога часу. Памалу пачынаецца яе зварот да роднага карэньня - беларускае гушчы. Не малую ролю у гэтым звароце згуляў і романтызм, што запанаваў у літаратуры.

Агулам, Беларусь пачала свой рэнэсанс; пачала паўставаць да новага жыцьця. Разбудзіўшыся ад векавога сну, асобныя адзінкі з беларускага народу пачалі шукаць тых дарог, па якіх можна было-б як найляпей дайсьці да сьветлае будучыні - поўнага й усебаковага адраджэньня. Але дарогі да замігацелае на небасхіле зоркі адраджэньня былі яшчэ няпэўныя й неазначаныя; доўга прыходзілася блудзіць першым пачынальнікам пасярод няпрыветнае цемры па запушчанай беларускай глебе.

Вось-жа пры азнаямленьні з пачаткамі нашага навейшага руху агулам, каторы йдзе ў фармаваньні на працягу ўсяго XІX веку, яскрава вырысовуюцца з пасярод рабачаёў на гэтай ніве дзьве вялікія адзінкі: Марцінкевіч і Багушэвіч. Паколькі Багушэвіч замацаваў беларускі грунт канчальна, азначыў яго зьмест і ўмацаваў усё гэта ў літаратурнай форме і кірунку вызваленьня соцыяльна-нацыянальнага, патолькі на долю Марцінкевічаву выпала стварэньне беларускага грунту, з таго няпэўнага яшчэ матар'ялу, які ў тыя часы прыходзілася адшукаваць вошчупкам. Вось чаму стане зразумелым, што Марцінкевіч твора эпоху. Па выказу аднаго з беларускіх крытыкаў, 3. Жылуновіча гэтая эпоха "адзначаецца высокім узьлётам беларускае грамадзкае думкі і зорыць звачнымі сіламі дзеячоў, якія сваёй працай паставілі беларускую культуру наагул і беларускую літаратуру ў асобку на ступень сур'ёзнае нацыянальнае справы".[1] Марцінкевіч зьяўляецца тым цэнтральным зьвязуючым колцам паміж маласьвядомымі беларускімі пачынальнікамі-адраджэнцамі, якія ў разбродзьдзі шукалі пэўнага грунту дзеля свае працы.

3 цэлага сьцягу сучасьнікаў Марцінкевічавых, беларускіх літаратурных рабочаёў пачатку й сярэдзіны XІX в.

  1. Глядз. Зборнік "Беларусь" Менск 1924.