Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

(напр: Баршчэўскі, Чачот, Рыпінскі і інш.) ніводны з іх не карыстаўся такой популярнасьцяй як Марцінкевіч. Прычынай гэтаму служыла тое, што яны займаліся беларускай літаратурнай працай толькі ў вольныя часіны, у пэрыяд захопленьня пад вонкавым уражаньнем, не прыкладаючы асаблівай увагі; у той час як Марцінкевіч у сваёй дзейнасьці бачыць беларускую справу, якую рабіць вымагаў час, хоць і ня прыялі абставіны. Ен станоўка пераходзе да пісаньня амаль што вылучна пабеларуску, чаго не зацемлюем у ягоных напярэднікаў і сучасьнікаў. Бо, як кажа сам пісьменьнік у прадмове да кніжкі: „Дудар Беларускі"[1], "беларускі селянін, бачачы кніжку ў роднай мове, ахватней яе чытае і дзетак сваіх ахватней прыцягуе да асьветы".

Вінц. Дунін-Марцінкевіч, ведамы пад псэўдонімам[2] Навум Прыгаворка, радзіўся ў 1807 годзе ў Панюшковічах, Бабруйскага павету у Меншчыне. Сын дробнага ляндара, каторы ў 1860 годзе купіў невялікі дварок Люцынку недалека Менску, Д.-Марцінкевіч дастаў сярэднюю асьвету ў Бабруйскай гімназыі. Потым бацька паслаў яго ў навуку да вуніяцкіх айцоў базыльлянаў у Вільню, але адтуль хутка ён перабіраецца ў Пецярбург. Там Марцінкевіч паступіў у унівэрсытэт на мэдыцынскі факультэт, аднак вышэйшую навуку скончыць яму не ўдалося. У канцы 30-х год ён варочаецца у Беларусь і жыве пераважна ў Менску, час ад часу выяжджаючы ў двор Люцынку. Займаецца канцэлярскай працай, каторая служыць падпорай ягонага матар'яльнага быцьця.

Жаніўся двойчы ў 1831 і 1858 годзе. Пасьля паўторнага шлюбу канчальна перабіраецца ў двор, дзе жыве й працуе да самае сьмерці ў 1884 годзе 30 (17) сьнежня. Пахаваны ў Тупальшчыне.[3]

Па сваім павароце з падарожжаў дзеля навукі ў Вільню й Пецярбург, асяродкаў тагачаснае перадавое думкі, Марцінкевіч пачынае займацца літаратурнаю працаю. Не малое значэньне ў заахвочаньні да яе мела і асабістае знаёмства з многімі, пераважна польскімі, пісьменьнікамі і выдатнымі грамадзкімі рабачаямі, што гуртаваліся ля Віленскага ўнівэрсытэту. Марцінкевіч піша й выдае свае аповесьці, апавяданьні, драматычныя творы і іншыя вершы няраз сваім уласным коштам, хоць матар'яльныя засабы меў

  1. "Dudarz Bіaloruskі" Менск 1875 г.
  2. мянюшка, выдуманае прозьвішча.
  3. Біографічны матар'ял гл.: М. Гарэцці: Гісторыя беларускае літаратуры". Вільня 1920 г. Е. Карскій: "Бѣлоруссы" ІІІ том. Киркоръ: "Живоп. Россія", том ІІІ 327 стар.