Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

носна нязначныя. Паводле твораў, што да нас дайшлі, найпладнейшым часам ёсьць пара ад 1846 да 1870 году.

Праца ягоная даволі разнастайная. Праўда, у ёй няма выяуленьня глыбокіх філëзофічных проблемаў, абстрактных развагаў, каторыя маглі-б здаволіць вышшыя патрэбы інтэлігента. Усё творства, як кажа сам аўтар, прытарнавана пераважна для простага народу. Ня здасца дзіўным няхітра-складанасьць гэтага зьместу, калі прыпомнім сабе да гэтага войстрасьць вока расейскіх цэнзараў, канфіскаты і іншыя перашкоды пры друкаваньню кніжак з духам „нерусскимъ“. Варункі палітычныя змушалі Марцінкевіча цадзіць тое, што было магчымым выдрукаваць і пашыраць. Ен часта абмяжовуецца выяўленьнем матар'ялу этнографічнага.

У хронолёгічным парадку зьяўленьня твораў Марцінкевічавых маем: "Сялянку" - опэру; „Гапон“, „Вечарніцы", "Шчароўскія дажынкі"; комэдыі - "Пінская шляхта", "Залёты"; пераклад з Адама Міцкевіча - Пан Тадэуш і інш. З пробных вершаў найхарактарнейшым ёсьць: "Вясна, голад, перапала...".[1] Шмат якія творы яшчэ дагэтуль нам няведамы. Мы бяссумлеву можам казаць, што гэтае творства, якое ведама нам, далёка няпоўнае. Некаторыя з вершаў, бяз подпісу аўтара, пайшлі ў народ і магчыма пры запісаваньні этнографамі уважаліся за народныя, бо вершаскладаньнем і самым падыходам у зьмесьце пісьменьнік зусім блізка падыйшоў да беларускага сялянства. Нейдзе у Варшаве загінуў у 1890-ых гадох цэлы пераклад у рукапісах "Пана Тадэуша".

Прыпадкова, навет яшчэ і цяпер, удаецца адшукаць некаторыя рукапісы. Гэтак нядаўна знойдзены верш, асабістага характару, пасьвячаны бацьком братоў Луцкевічаў: „Заўтра Спас кажуць людзі", знойдзены ў Мозыры рукапіс опэры (лібрэтта) "Розна міласьць бывае"[2] ды інш. Выкрыты таксама лісты Марцінкевічавы (пераважна прыватныя), каторыя малююць яго, як шчырага беларускага патрыёта. 3 жалям аднак мусім адзначыць, што поўны кубел рукапісаў згарэла падчас пажару хаты пісьменьнікавай, як канстатуе ягоная дачка. Асабліва цікаўны дзеля характарыстыкі Марцінкевіча выкрыўся факт з ягонага жыцьця; яго ў 1863 годзе арыштаваў расейскі ўрад і абвінаваціў у тым, што ён агітатар, падбуруючы беларускіх сялян супроць улады праклямацыямі ў Беларускай мове. Былі навет падазрэньні ў тым, што выдаваная беларускім рэволюцыянэрам Каст. Каліноўскім газэта: „Мужыцкая праўда", справа ягоных рук.

Па 10 месячным арышце Марцінкевіча звольнілі, але гэты факт можа служыць добрым аргумэнтам у даказе

  1. Гл. творчасьць Марцінкевіча „Bіolaruskіja Pіeśnіary" Tom ІІ і ІІІ Пецярбург 1908.
  2. гл. "Крывіч" № 8.