Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

Комэдыя "Залëты" складаецца з 3-ох дзеяў і падобная да папярэдняй. Напісана у 1870 г., але выйшла з друку у 1918 годзе. Да сучаснае сцэны прытарнавана Я. Лёсікам, а музыка напісана композытаркай Кімонціхай. І ў гэтай комэдыі - опэрэтцы не абыходзіцца без романтычнай завязкі, якая праглядае амаль ува ўсіх творах Марцінкевічавых. Думка ў "Залётах" ужо значна глыбейшая за пярэднія комэдыі. Апрача сэнтэмэнтальных пачуцьцёў, каторым аўтар аддаў наагул вялікую дань, выяўляецца агіднае зьявішча соцыяльнага характару. Яно крыецца ў тым, што паны па сваёй ідэёлёгі не маглі пераносіць тых, хто выходзіў з нізоў сялянскае гушчы (у дадзеным прыпадку Сабковіч) і багацеў на мужыцкай працы таксама як і паны. Псыхолёгія панская у гэтай комэдыі, як адбітак перажытых часоў, служыць сумным гістарычным успамінам, калі, як кажа Гарэцкі, „людзі думалі й верылі, што у адных станоў белая косьць у целе, а у другіх чорная".

Есьць дадзеныя некаторыя й на тое, што Марцінкевіч напісаў і іншыя тэатральныя рэчы як: інсцэнізацыю свае ўласнае аповесьці "Гапон" пад загалоўкам „Пабор Рэкруцкі“. Напісана "Baйна Сялянаў", „Цудовая вада“ ды інш.[1] Нажаль рукапісы зазначаных твораў незахаваліся. З тых камэдыяў, што дайшлі, можна бачыць у зьмесьце і літаратурнай форме размавітасьць, лягчыню ў напісаньні і ўмеласьць у перадачы абразоў тагачаснага жыцьця беларускага сялянства й шляхты. Заслуга Марцінкевічава, як першага нашага драматурга ў адраджэньні тэатру, бяспрэчна вялікая. І справядліва яго называюць "Бацькам Беларускае Комэдыі".

Повесьці й апавяданьні маюць характар наўперад этнографічны, хоць да некаторае меры праглядае элемэнт ідэйна-нацыянальны й гісторычны. Спроба звароту Марцінкевіча да адшукаваньня гістарычных матываў беларускага жыцьця нічым асаблівым не адзначылася. Аўтар не разьвіў свайго творства у гэтым кірунку, хоць-жа багацьце тагачаснае народнае фантазыі адзначалася вялікаю яскравасьцяй і сьвежасьцяй. У некаторых мамэнтах падаваныя гістарычныя факты не адпавядаюць запраўднасьці, бо Марцінкевіч шмат фантазуе й дапушчае анахронізмы:

Першая аповесьць Марцінкевічава „Гапон" зьявілася ў друку ў 1855 годзе. Складаецца з 4-ох песьняў і мае ілюстрацыі. Некалькі разоў аповесьць перадруковавалася па розных выданьнях у поўным і скарочаным выглядзе. Верш сылябічны. Зьмест аповесьці гэткі. Дзяцюк Гапон кахае дзяўчыну Кацярынку, але панскі аканом завідуе і здае яго ў войска. Гапон выслужуецца ў ахвіцэры. Кацярынка скардзіцца за зьдзекі аканома сваёй пані, якая праганяе яго із

  1. Гл. Фр. Аляхновіч: "Беларускі таатр“ Вільня, 1924.