Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

службы. Прыбраньню ў рэкруты аканом лучае да Гапона. каторы, ня гледзячы на розныя аканомавы выкруты, і здае яго ў маскалі. Гапон варочаецца дамоў і жэніцца із сваёй Кацярынай. Адбываецца вясельле.

Дыдактызм выяўлены ў тым, што зло выкрываецца, а праўда перамагае; што ўсё зло не ад паноў, а ад благіх аканомаў, бо паны жадаюць дабра сваім сялянам.

Праглядае нацыянальная рыска хоць-бы й у тым, што Гапон і Кацярынка ведаюць чужыя мовы "панскія", але гутараць "папросту" (пабеларуску). Аповесьць напісана абразова. Дзеля прыкладу вось адрывак з першае песьні: сцэна ў карчме:

Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына,
Піва мед гарэлку п'е.
Ажно круціцца чупрына.

Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць,
А ляндарка з ляндаром
Мёд гарэлку раздаюць.

Хлопцы, дзеўкі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чараўніцы
Цішком ля печы сядзяць.

Ананія ў йскрыпку грае
"Лявоніху" то "бычка",
Гапон жару паддавае:
"Заграй - крычыць - "казачка"!...

За „Гапонам" у 1855 годзе выходзяць "Вечарніцы", г. зн. гутаркі старога дзеда Ананьні да моладзі. Складаюцца "Вечарніцы" з дзьвюх частак. У першай частцы Ананьня апавядае здарэньне з "дурным Зьмітрам" селянінам аб тым, як ён, прадаўшы цяля за пяцірублёўку, купляе селядзца і разам з ім зьядае грашовую паперку. Гэты жарт, зусім магчыма, сьпісаны з Менскага кірмашу, нічога надзвычайнага не прадстаўляе. Характэрнае ёсьць апісаньне тагачаснага Менску, аб якім вось як піша Марцінкевіч:

Мо й праўда, дзеткі, што ў Слуцку,
Кажуць, усё не палюдзку;
А у Воршы - яшчэ горшы!
Толькі тым, маўляў, людзі злыя грэшуць,
Што на Менск наш вельмі брэшуць.
Няма як Менск наш! - дзетачкі міленькі!
Прыгожы, відны, кругом весяленькі;
Ні аднэй мізэрнай ня сустрэнеш хаты,