Старонка:Ільляшэвіч Дунін-Марцінкевіч.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

Вось, маўляў, сьнег белы, каменны палаты;
Пасярэдзіне ўецца круглай стружкай
Сьвіслач-рэчка-зялёнай істужкай;
Вось няўрокам - горад хоць куды!

Другую частку „Вечарніцаў" складае бытавы абраз народнага сьвяткаваньня "Стаўроўскіх Дзядоў". Апрача бытавых малюнкаў бачым імкненьне паглыбіцца ў гісторыю Беларусі, на падставе народных паданьняў. Аўтар падае легендарнае апавяданьне аб некалі слаўным жыцьці крывіцкіх (беларускіх) князёў (у дадзеным прыпадку аб князі Грамабою) і гэткім парадкам прычыняецца да нацыянальнага ўсьведамленьня. Ідэя твору, як і ў „Гапоне", у тым, што заўсёды зло караецца, а праўда перамагае.

У захопленьні беларускаю мітолёгіяй і народнымі, наагул, матывамі, Марцінкевіч у 1856 годзе піша й друкуе аповесьць з народнага нацыянальнага жыцьця- сьвяткаваньня - "Купалу", у каторым паказаў народння традыцыі, гульні й сьпевы. Аднак тло аповесьці прыпамінае Богушэвіча з тымі соцыяльнымі ўзаемаадносінамі, што існавалі між сялянствам і панствам. Зьмест гэткі. Сялянка Агата й паніч кахаюцца. Аднак шляхоцкая амбіцыя не дазваляе яму пабрацца з дзяўчынаю простага паходжаньня і паніч адпіхае яе ад сабе. Дзяўчына-ж не бязвольна адступае, а з пагардай і поўнай агіднасьцяй да такога учывку панічовага кажа: "А мяне-ж ня будуць свае выракацца, бацькі праклінаці, суседзі цурацца, што з панічом стану у сораме жыць? Вам ня грэх мужычкаў на чэсьці забіць, бо мужык нягодны, ня Боская справа? Усяк зьдзекавацца над ім мае права!"

Гэты адказ не такі ўжо бязвольны як у "Сялянцы" і характарызуе даволі адважнасьць беларускае дзяўчыны.

Апошняя з аповесьцяў, што дайшлі да нас - "Шчароўскія Дажынкі" напісана у 1857 годзе. Складаецца з пролёгу і двох абразоў. Аповесьць багата этнографічным матар'ялам, а матыў зьместу пазычаны з іншых літаратураў.

Першы абраз прадстаўляе варажбу; выбар працавітае дзяўчыны дзеля падносу дажынкавага вянка свайму гаспадару. Другі малюнак - дажынкі, на якіх загуляў сам аўтар з моладзяй, што й зазначае ў канцы.

Мноства ежы на Дажынках робіць малюнак проста ідылічным.

3 галоўных рысаў у Марцінкевічавых аповесьцях і апавяданьнях спакмячаем адбіцьцё часоў сялянскага прыгону. Ен малюе абразы беларускага народнага жыцьця з усімі дэталямі, што пацьвярджаецца пры прыраўнаньні з этнографічнымі зборнікамі таго часу.

Рэшта твораў, што складаюцца з перакладу "Пана Тадэуша" - Адама Міцкевіча, дробных павіншавальных вершаў