Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

глядзелі з зьдзіўленьнем на прыгожага адважнага рыцара, які неспадзявана зьявіўся на вайну.

Вестка аб гэтым дайшла да караля, і ён выйшаў прывітаць рыцара і пагутарыць з ім.

— Твой брат, — сказаў кароль, — учора выйграў мне бітву. Ён добры, мілы малоец. А за каго-ж ты будзеш біцца?

— Ні за каго не падыму я сягоньня мяча, толькі за караля Шатляндыі.

Кароль падзякаваў яму ад шчырага сэрца, і войска пачало бой пад кіраўніцтвам Джэка. Джэк сёк на ўсе бакі, а вецер ад удараў яго мяча касіў лес на другім канцы сьвету.

Скора Цар Усходу змушаны быў уцякаць з рэштаю свайго войска.

Кароль падзякаваў Джэка і пазваў яго ў замак, дзе ён хацеў зрабіць баль у чэсць яго. Але Джэк адмовіўся, тлумачучы, што дома ня ведаюць, дзе ён, і будуць непакоіцца, пакуль ён ня вернецца.

— Ну, дык калі так, — сказаў кароль, — дазволь хаця зрабіць табе падарак. Вось табе кеска, з якое ты можаш браць грошай, колькі захочаш. Яна ніколі не апусьцее.

Джэк узяў кеску, падзякаваў караля і паехаў. У лесе ён пакінуў Мядзьведзя і Кабылу, а сам перавярнуўся ізноў у Гарбуна-Крывульку і вярнуўся да свае працы ў сад, куды прыйшла Жоўтая Рожа.

Яна расказала яму аб адважным рыцары, які пабіў ворагаў Караля.

— Гэта мусіць запраўды нязвычайны ваяк, — сказаў Джэк. — Шкода, што мяне ня было там, твой бацька пасылаў мяне з даручэньнямі.

— Бедны мой, Гарбун-Крывулька, гэта лепш, а то што ты рабіў-бы там?

Праз тры дні Цар Усходу ізноў адважыўся зьявіцца на вайну з Каралём Шатляндыі. У той дзень, калі была бойка, раніцай, Джэк пасьпяшыўся ў лес к Кабыле за радай.

— Зірні ў маё левае вуха і вазьмі, што там убачыш, — зноў сказала Кабыла.

Джэк выцягнуў з яе вуха яшчэ лепшае вайсковае ўбраньне, якое было выткана золатам і дарагімі