Старонка:Ічэ (1931).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Спыніўся Іцка ля вэранды, густа аплеценай дзікім вінаградам. Перадыхнуў.

— Вось цяпер уся ўпэўненасьць, прагнасьць, да мэты як быццам пакідае. Здававалася — усё залежала толькі ад таго, што трэба пайсьці да загадчыка электрастанцыі, авось на табе! Прышоў — і боязна зайсьці ў кватэру...

Аднак ісьці трэба. Не абмінеш гэтага ніяк. І Іцка рашуча ўвайшоў на вэранду, узяўся за клямку, адчыніў дзьверы і апынуўся ў моцна асьветленым электрычнасьцю пакоі. Па сярэдзіне пакою, на крэсьле, сядзела надзьмутая пані — жонка загадчыка. Побач з ёю стаяла другое, вольнае крэсла, а на нейкай падстаўцы прымайстравана была электрычная лямпа, якая кідала неймаверна яркае сьвятло на твар пані.

„Мусіць на шэсьцьсот сьвечак“, прамільгнула ў Іцкавай галаве.

Недалёка ад пані сам загадчык электрастанцыі Пшыбыльскі ўвіхаўся ля вялікай скрынкі з круглым пукатым шклом наперадзе, што стаяла на трыногах. Пан Пшыбыльскі пакруціў з трэскам нейкую