Старонка:Ічэ (1931).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ручку, потым борзьдзенька адскочыў, сеў побач з жонкай і, таксама як і яна, надзьмуўся і закамянеў.

„Фотографічны апарат“ здагадаўся Іцка і, забыўшыся на тое, дзе ён, пачаў прыглядацца: розныя апараты, прылады — слабасьць Іцкі, так ня часта прыходзіцца бачыць іх!

У скрынцы нешта шпокнула. Загадчык ускочыў, паволі паднялася з крэсла загадчыца.

Прыкмеціўшы прысутнасьць нечаканага госьця, Пшыбыльскі схапіў у рукі лямпу і накіраваўся з ёй да Іцкі. Ад накіраванага проста ў вочы сьвятла Іцка адразу зьвярнуўся да рачаіснасьці, зжаўся, уцягнуў галаву ў плечы. І ізноў закалацілася сэрца, апанавала нерашучасьць.

— Уцячы? Не — позна…

Далей разважаць Іцку ня даў Пшыбыльскі.

— Што вы скажаце? Што вам трэба? Але, дарэчы! Перш-на-перш заўважу, малады чалавек, м-м, м-м — прыемнага выгляду, — насьміхаўся Пшыбыльскі, —