Старонка:Ічэ (1931).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

на чыгунку. Вы думалі пра гэта, калі падаваліся на чыгунку малады чалавек?

— Думаў, але… — прашаптаў Іцка.

Тут твар Пшыбыльскага раптам пасьвятлеў. І зазьзяла на ім далікатная, ветлівая ўхмылка, згладзіліся зморшчыкі, выпрасталіся вусы.

— Так, так! Я разумею вас: прагнасьць да ведаў па ўлюбёнай навуцы цягне вас магнэсам! Разумею і шчыра спачуваю. Я сам быў такім у маладосьці. Ведаеце, да нас, палякаў раней…

— В-а-а-а-цік… — пачулася папярэджваюча з-за дзьвярэй.

Пшыбыльскі вельмі любіў пышныя выразы, пекна пабудаваныя сказы; захапляючыся імі, ён пачынаў гаварыць тое, чаго і ня сьлед было-б выказваць. Тут заўсёды на дапамогу зьяўлялася пані Алёіза, якая, ведаючы слабасьць мужа, заўсёды пільна сачыла за ім.

Пшыбыльскі нэрвова заварушыўся і застракатаў:

— Ну, але так, мой любы малады чалавек — купіш ня купіш, а патаргавацца варта! Мы зробім вось што: вы бу-