Старонка:Ічэ (1931).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

комэнданта Юзэфа Пілсудзкага зьехаць з тых паскудных крэсаў, ды толькі абавязак сумленных дзяцей Жэчы Посполітай затрымаў нас тут? Паменташ, як не ўдалося нам выехаць адсюль у часе адходу нашага войска, калі бальшавіцкая зграя перарэзала шляхі чыгуначныя… І засталіся мы з табой, Алёізанька, у гэтай абрыдлай большэвіі… Гэта-ж так нядаўна было — году яшчэ няма нават… Бачыш, як скоса паглядаюць на нас, як цяжка жыць нам тут…

— Ды ведаю я ўсе гэта, — нецярпліва перабіла пані Алёіза.

— Враз, враз, кохана! Вось гэты жыдэк дапаможа нам палацьвіць сваё становішча. Гэта-ж, падвучыўшы яго, прыстроіўшы на службу, выканаю я „сьвятыя прынцыпы нацыянальнай політыкі“ большэвіі! Ну, а — значыць — буду зусім лёяльным да ўлады савецкай!..

І Пшыбыльскі заліўся дробненькім, візглівым сьмехам.

Пяшчотная ўхмылка расплылася па твары пані Алёізы. Яна ўрачыста працяг-