Старонка:Ічэ (1931).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

— Сьмялей, сьмялей! — сьмяецца Пшыбыльскі.

— Што гэта, таварыш Пшыбыльскі, — асыстэнт у вас? — сьмяючыся, кінуў замурзаны здаравенны дзяцюк, узьняўшыся ад раскіданых па пакрытай гумовымі лістамі падлозе бліскучых мядзяных частак.

— Але, асыстэнт! Вучань мой, — растлумачыў Пшыбыльскі. — Вось пакажэце, хлопцы, яму дынамо. Дужа цікавіцца хлапчына. Па кнізе ўсё праглынуў, а на справе ня бачыў ‘шчэ…

— Можна, гэта можна, — адказаў вясёлы дзяцюк.

А другі, старэйшы, што поркаўся ля нафтавага рухача, злосна прабурчэў:

— Бач… Абрыдала Абрамаваму Іцку гузікі прышываць, дык у мэханікі лезьці ўздумаў! Ішоў-бы лепш гандляваць… І навукі ня трэба, прыраджоную здольнасьць мець павінен…

— Пакінь Максім! — кінуў маладзейшы. — ня ўсім-жа гандляваць! Трэба вучыцца і працаваць. Гэта наша дасягненьне, што далі мы магчымасьць усім прыгнечаным