Старонка:Ічэ (1931).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

нацыям стаць на людзкі шлях, прыняць чалавечае аблічча. З царызмам скінулі мы брыдкую нацыянальную варожасьць, роўнымі людзьмі ўсіх парабілілі…

— Эт! панёс комсамол… — прабурчэў Максім і зьвярнуўся ізноў да рухача…

А малады электраправодчык Базыль, перакідаючы, перачышчаючы часткі дынамо, старанна тлумачыў Іцку прызначэньне, вартасьць для працы машыны кожнай з іх. Паглыбіўся ў дэталі, уважліва слухае Іцка. Пазабыў на ўсё наўкольнае, пазабыў і абразу, незаслужана атрыманую ад Максіма.

Зьнянацку чыясь рука дакранулася да яго пляча. Азірнуўся самавіты, поўны мужчына ў тэхнічнай шапцы недаўменна глядзіць на яго.—Сам начальнік дэпо.

— Гэта адкуль такі? — густа, як з бочкі, прамовіў.

— Гэта… гэта мой вучань, таварыш начальнік… — падскочыў Пшыбыльскі.

— Якія тут могуць быць вучні?! Ня вучань, а староньняя асоба, — прабубніў начальнік і пахмурны пайшоў з станцыі.