Старонка:Ічэ (1931).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

— Ці-ж так на працу паступаць трэба? Малады хлапец, а ні чорта ня ведае. З месяца зваліўся, ці што? Трэба-ж у мясцком пайсьці, а то да нас — у комсамольскую ячэйку. Тут раз-раз, справа наладжана і Іцка вучнем на электрастанцыі. Вось як! А то марнуе восем месяцаў на паслугацтва пану Пшыбыльскаму. Цьфу! — зусім раззлаваўся Базыль.

— Ну, але-ж хоць і дурань ты, ды шкада дурня мне. Айда ў мясцком!

— Пачакай, Базыль, а як жа з Пшыбыльскім? Ня пекна-ж так... Ён вучыў, абяцаў сам прыстроіць на працу, а тут... Як-жа я на вочы яму пакажуся? Сорам неяк зьбегчы ад яго, не сказаць яму нічога...

— Скажам, чаму не сказаць? Скажам! Але-ж ня зараз. Мы, брат, зробім усё, а потым і скажам шаноўнаму загадчыку. Ну, айда!

І пацяг Базыль Іцку ў мясцком.

У мясцкоме Базыль расштурхаў рабочых, што прыйшлі таксама па справах, а то і проста пасядзець, пагутарыць,