Старонка:Ічэ (1931).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

маючы час вольны, і луналі ў хвалях тутуновага дыму.

— Расступіся, хлопцы! Тут у мяне нацыянальнае пытаньне вырашаецца! Слухай, старшыня, — падцяг ён Іцку да стала. — Вось хлопец сьпіць і ўва сьне бачыць электрастанцыю. Ды ня ідзе на яе простым шляхам-, а ў Пшыбыльскага за парабка з год працуе, фіглі-міглі яму рабіць пасабляе, рабочы стаж на яго кватэры зашыбае Дык вось — скрабані паперыну ў кантору дэпо, каб гэта яго па простаму шляху на электрастанцыю завесьці — вучнем зрабіць. У нас цяпер якраз нікога няма, а падвучаць заўсёды варта хлапца якога. А гэты якраз падходзіць.

Базыля ў мясцкоме, відаць, добра ведалі. Паперку яму далі ў рукі ўраз.

А з паперай той у канторы дэпо толькі формальнасьці адбылі — па кнігах пазапісвалі: калі мясцком накіроўвае — значыць, ведае каго!

І стаўся Іцка вучнем на электрастанцыі, ды нават з невялічкай грашовай аплатай.