Старонка:Ічэ (1931).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, вось, бачыў? А то… Ну і ну… Галава твая, галава! Такой комэрцыі ня вылічыла. Дурань пасьля таго і Максім, што гандляваць табе раіў, — сьмяяўся Базыль.

— Ну, а цяпер можна і к Пшыбыльскаму.

— „Як-то там будзе?..“ — мігцела ў галаве Іцкавай Радаснае адчуваньне таго, што нарэшце дабіўся ён даўно чаканага — сапраўды робіцца вучнем на электрастанцыі, неяк стушоўвалася пры думцы аб надыходзячым спатканьні з Пшыбыльскім.


∗     ∗

Узышоўшы на вэранду, Базыль паляпаў у дзьверы, скрывіўшы сьмешную міну ў Іцкаў бок. Відаць ведаў і ён хатні этыкет Пшыбыльскіх.

Пшыбыльскі зьдзіўлена пазіраў на зьяўленьне Іцкі разам з Базылём.

— Дзень добры. Вацлаў Адольфавіч! Ведаеце якая штука? — Ня даў яму доўга разважаць Базыль. — шанцуе вашаму Іцку. Ну і шанцуе ж! Тэта мы надоечы