Старонка:Ічэ (1931).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

гутарылі, галовы ламалі ў мясцкоме — каго-б то прыладзіць на электрастанцыю вучнем, а тут якраз вось пад рукой хлапчына ёмкі. Я тут р-раз, у мясцком, ды за яго слова. Гатова! Справа наладжана, згадзіліся Тут — паперу ў кантору дэпо, і ваш Рабіновіч можа спакойна замацоўваць на практыцы веды, атрыманыя ад вас. Сурпрыз для вас і Іцкі адкалоў! Вось пашанцавала, дык пашанцавала… Скачы брат, Іцка шчасьлівы ты брат у нас…

— Ну, і прыткі вы, Базыль! Толькі зьбіраўся я пасьля таго няпрыемнага выпадку аформіць справу з вучнёўствам таварыша Рабіновіча, аж вы і падасьпелі! Ну і спрытны… Дужа спрытны… Ведама: малады, жвавы Хі хі хі… Ну, і добра… Дзякую, дзякую! І сапраўды шанцуе вам, Іцка Абрамавіч. Вам спачуваюць, дапамагаюць… — ветліва пасьміхаўся Пшыбыльскі.

Але ў вачох ягоных мільгалі злосныя аганькі.

Толькі-толькі павінна была яскрава выявіцца яго лёяльнасьць, заслуга перад