Старонка:Ічэ (1931).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

быць добрым працаўніком, трэба шмат чаго навучыцца рабіць.

І старанна працуе Іцка. Стараннасьць, адданасьць улюбёнай справе — добрая адзнака Іцкі. І вялікія посьпехі ў вучобе выказвае ён.

Праз якія паўгода скончылася — вучнёўства. З дапамогай мясцкому атрымаў ён пасаду электраправодчыка. Стаў роўным на працы з Базылём. І рады гэтаму Базыль. Рады за таго, каму паказаў просты шлях на вытворчасьць на працу.

І ўсё б добра. Каб не адно толькі… Каб не перашкоды. А яны ёсьць у Іцкавай працы. Перашкоды, якія атручваюць усе лепшыя адчуваньні, якія дае праца, навука.

Максім, а за ім і яшчэ некаторыя з несьвядомых рабочых дэпо так і глядзяць, каб чым назаліць, дапячы Іцку. Ніяк ня могуць асвойтацца, згадзіцца з тым, што яўрэй прышоў на вытворчасьць, хоча заняць на ім месца. Не ўкладаецца гэта ў іхніх галовах, прызвычаеных да старога парадку нацыянальнай абмежаванасьці чыгункі.