Старонка:Ічэ (1931).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

— Гандляваць — вось гэта так, на тое яўрэй і створаны! А то на вытворчасьць лезе…

Ня бачаць яны стараннасьці Іцкавай, здольнасьці яго да абранай ім профэсіі.

Ня хочуць бачыць, не прызнаюць

Паглыбіцца гэта Іцка ў працу, ззаду падкрадзецца хто, шпоры з паперы прычэпіць, а то пакульля за пояс заткне. Пойдзе потым куды Іцка — сьмяюцца ўсе.

На пракладцы новай лініі, як першы раз прышлося лезьці Іцку на высачэзны слуп, з непрызвычайнасьці закружылася галава, спыніўся ён, не дабраўшыся да верху, да правадоў. А зьнізу крычаць:

— Злазь! Не табе, брат, па слупох лазіць! Табе-б гандляваць толькі!

Сплюшчыў вочы. Палез. І дабраўся… Потым лазіў ужо сьмела, рухава. Ня з ім толькі так было, — з кожным здараецца, калі лезе на слуп упяршыню. Але ж чаму толькі з яго кпінкі строяць?

Праз майстэрню ідзе — падножку, так і глядзі, паставяць, спаткнецца — рагочуць. І ізноў гавораць: