Старонка:Ічэ (1931).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

— Ішоў-бы ты, брат, кравецтвам займацца, ці гандляваць, — ня месца табе тут!

Шчыміць, баліць сэрца Іцкава.

„Ну, чым я вінаваты, што я яўрэй? Чым я горш за ўсіх? Чаму толькі ім можа быць месца на вытворчасьці, на чыгунцы?“ Думкі такія сьвідруюць мозаг Іцкаў, мітрэнжаць, атручваюць жыцьцё...

Ізноў закапваецца Іцка ў працу, у ёй знаходзіць збавеньне, забывае на ўсе няпрыемнасьці. Добра яшчэ, што ёсьць спачуваючыя сэрцы: Базыль, ды яшчэ некаторыя з сталых, сьвядомых рабочых:

— Плюнь, Іцка, перамелецца — мука будзе! Любяць нашы хлопцы языкі пачасаць, напалі на новага хлопца — высьмяхаюцца, а з‘ахвоцяцца — пакінуць, — падбадзёрваюць яны Іцку.

А самі на кожным кроку даводзяць усім стараннасьць і здольнасьць яго, немажлівасьць, недапушчальнасьць бязглуздага зьдзеку над хлапцом.

Стараецца Іцка, на справе даводзіць, што не дарма ён заняў месца на стан-