Старонка:Ічэ (1931).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

цыі. Як атрымае сваю пэнсію — з гордасьцю аднясе большую частку старой Сары, а на рэшту грошай купіць кніжак. Кожную вольную хвіліну праводзіць за кнігай. Удасканальвае, пашырае веды свае. Расьце, шпарка пасоўваецца наперад. У ведах сваіх даўно перагнаў ён старых спрактыкаваных рабочых. Але ня выказвае гэтага, не вытыркае ведаў сваіх. Маўчыць і працуе.

Трэба на працы, на справе авалодаць увагай, прызнаньнем.


∗     ∗

Вось ужо тыдзень, як на электрычнай станцыі сумятня, разладзіца.

Пераабстаўлёўваюць, павялічваюць магутнасьць электрычнай станцыі. Устанаўляюць другую машыну. Будзе больш працы пры дзьвёх дынамо, павялічыцца штат. Будзе магчымасьць даць асьвятленьне ня толькі ў станцыйныя будынкі, але і мястэчку.

Робяцца новыя падмуркі пад машыны. Панацягана цэглы, цэманту. Забрудзілі, запэцкалі ўсё памяшканьне.