Старонка:Ічэ (1931).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

Скончылі з падмуркамі. І пачалася самая адказная праца. Носяць часткі машын. Зьбіраюць, складаюць. Народу багата, цесната неймаверная. Для падмогі ўзялі рабочых з іншых цэхаў.

Кіпіць работа! Весела ўсім, перакідаюцца жартамі. Пашырэньнем, павялічэньнем працы кожны давольны, узрадаваны.

Скончана. Стаяць дзьве красуні дынамо, два бліскучых — толькі з рамонту — рухавікі.

Любуючыся, аглядаюць рабочыя зробленую працу — паслухмяных рабочая руцэ мэталёвых асілкаў.

— Ну, і зажывём жа цяпер, хлопцы! Станцыя — хоць куды. Першага разраду проста!... Любата папрацаваць!

Скончылі падрыхтоўку. Яшчэ раз агледзелі, праверылі. Пусьцілі рухавікі. Запорскалі машыны, пабеглі ў бясконцым кругабезе навюткія скураныя пасы, завярцеліся дынамо.

— Ну, час і ток даваць!

Пайшоў стары Максім да разьмеркавальнага шчыта, уключае. З-пад рубіль-