Старонка:Ічэ (1931).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

і роўна пачалі працаваць дынамо, складна і паслухмяна выконваючы загаданую чалавекам працу.

Не азнаёміўшыся як сьлед з новым разьмеркаваньнем правадоў і рубільнікаў з новай схэмай шчыта, нарабіў-бы Максім катастрофы, разбурыў-бы ўсю наладжаную, стройнуюпо будову.

∗     ∗

Ніколі ўжо Максім ня кпіў з Іцкі. Памятаў заўсёды, што каб ня ён — папсуў, пакалечыў-бы машыну.

І сорам нейкі адчуваў Максім пры спатканьні з ім. Сорам за мінулае, за зьдзекі свае з стараннага ціхага хлапца.

Пра выпадак дынамо даведаліся і іншыя, даведаліся і тыя, хто кпіў з Іцкі. Відаць і іх выпадак той прымусіў зьмяніць свой погляд на Іцку. Ня чуваць ужо кпінак, сьціхлі жарты грубыя, няўмесныя. Іначай глядзяць на хлапца. У позірках іхніх можна бачыць ужо і адзнаку пашаны.

— Так, так, Ічэ! Так, брат. Крой! На справе, брат, лепей давядзеш, цьвяр-