Старонка:Ічэ (1931).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

дзей станеш на ногі, — радуецца Базыль — мы, брат, маладыя, месца свае заваюем!

Час ідзе. З кожным днём зьмяняецца жыцьцё, згладжваюцца былыя шурпатасьці, няпрыемнасьці, няпрыкметна зьяўляецца новае, добрае, лепшае.

Так і ў Іцкавым жыцьці. Былой варожасьці да яго з боку рабочых ня відаць. Убачылі, чаго варты хлапец, што па праву займае ён месца сваё.

Няпрыкметна пакінуў замкнёнасьць сваю і Іцка. Пасьмялеў, стаў гаваркім, таварыскім. Рад дапамагчы кожнаму парадай, падзяліцца ведамі сваімі. Ня мсьцівы, не злапомны. Ведае ён, што тое, што было — гэта гора, бяда рабочых, злобу якіх, параджоную клясавай няроўнасьцю — злоўмысна пераключалі паслугачы царызму на рэйкі нацыянальнай адмежаванасьці, варожасьці.

Зьмяняецца жыцьцё, адыходзіць і векавая агідная варожасьць.

Любяць паслухаць рабочыя разумныя словы Рабіновіча. Неяк сталася, што ласкальна паменшылі імя яго, кажуць —