Старонка:Ічэ (1931).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Далёка, ледзь чутна, заляскатала машына чыгуначнай электрастанцыі. Пазапальваліся, замігацелі сотні ясных зорак — электрычных лямпак на калеях чыгуначных, праразаючы джгаламі-променчыкамі гушчэчу змрочную паволі ахінаючага зямлю вечара.

У пакоі пацямнела — цяжка чытаць, як ні муруж воды, як ні напружвай зрок.

Іцка адклаў кніжку, уздыхнуў і падняўся з рыплага крэсла.

Вось, колькі часу, як прагна цягнецца ён да таемнай, так вабячай да сябе, такой цікаўнай, абяцаючай шмат цудоўных магчымасьцяй, навукі аб электрычнасьці. Колькі кніжак, пачынаючы ад фізыкі ад популярных брошурак „занятная электрамэханіка“, „электрамэханік-самавук“ паперачытваў ён! Колькі