Старонка:Ічэ (1931).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

аб электрычнасьці, калі стары бацька, кравец Рабіновіч, ледзь-ледзь можа адкалупнуць грошай з свайго мізэрнага заработку на невялічкую газьнічку. Дый з ёй так ашчадзіць прыходзіцца — не набярэшся газы…

З панадворку пацягнула вячэрняй вільгацю. Зачыніў Іцка акно і паціху падыбаў у суседні пакой.

На вялікім кравецкім сталу сьвяцілася маленькая газьнічка, недалёка ад яе, на тым-жа сталу, сядзеў, падабраўшы пад сябе па турэцку ногі, стары Абрам і, нахіліўшыся над швівам, хуценька торкаў голкай — завіхаўся, сьпяшаўся скончыць к тэрміну працу, ушываў гузікі ў галіфэ.

Убогі, пусты і голы пакой беднага краўца. Па пакоі мітусіцца нейкі туман, — ці то ад газьнічкі, ці то ад праса, што цэлы дзень стаіць нагрэтым або падаграецца ў спэцыяльнай пячурцы, забруджанай ад вугальля. На падлозе вялікі, разбэрсаны мех з вугальлем; калі кладуць вугальле ў прас, рассыпаецца яно, потым растоптваецца, разносіцца дроб-