Старонка:Ічэ (1931).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

на старасьць, што нечакана, няпрыкметна прыйшла. Дый вочы глядзяць ня так войстра, рукі спрацаваныя дрыжаць...

Вучыў свайму рамяству старэйшага сына, думалася: падмога на старасьць расьце, будзе лягчэй крыху, будзе каму дагледзець малодшых Бэнцэля і Рыву. Аж на! Адбіўся хлапец ад рук! Нейкія кніжкі чытае, цэлыя дні над імі сядзіць. Яно, праўда, кніжкі ня шкодныя, кніжкі карысныя, але не для яўрэя яны пісаны. Куды беднаму яўрэю марыць пра навуку?

Захацелася вунь Іцку пайсьці служыць на чыгунку. Прыйшло-ж гэткае ў галаву! Так вось узялі ды прынялі, ашчаперылі аберуч: „Хадзі, любы мой Іцка Абрамавіч Рабіновіч, працуй з намі!“ Дадумаўся-ж!..

Узьняў галаву Абрам.

— Ну, начытаўся? — з горкасьцю кінуў сыну. — Хутка павесіш ужо бацьку лямпачку электрычную, каб лягчэй было старому працаваць? Ха-ха-ха...

— Тата...