ДНЯМ НЯ ЗМОЎКНУЦЬ.
Дням ня змоўкнуць, не! Дням ня згубіць галавы. Тым, чый агонь датлеў, нашай ня мяць травы.
Лёскат плугоў і кос, зуб‘яў машынных грызь будуць другіх вякоў вежыць новую высь.
Бурай заб‘ецца кроў, вылячыць крыўды сінь. Звонам конскіх падкоў будзе дзень галасіць.