Гэта старонка не была вычытаная
II.
∗
∗ ∗ |
Гаварылі, сьмяяліся, плакалі,
гандлявалі душой і целам…
— Хто ня з намі — зацкаваць сабакамі,
ня жыцьцё таму ў сьвеце белым.
І ўзялі паяскі і лапці.
І кашулі надзелі зрэбныя…
— Нам цяпер сьмяяцца, ня плакаць,
нам нічога болей ня трэба.
І хадзілі другія ў смокінгах,
і курылі тытун заморскі:
а такія ня ўскінуць і вокам
на бязьлітаснасьць і на жорсткасьць.
Не хачу ў чужое ўбірацца,
каб лякеркі блішчэлі на нагах.
Калі-ж лапаць — адзнака нацыі,
дык і я тады рэнэгат!..