Гэта старонка не была вычытаная
III.
∗
∗ ∗ |
Мне пляваць на сьвятых і на бога…
Знаю — цудаў нідзе не спаткаць.
Бось каб мне заснуць надоўга, —
сотні, тысячы год праспаць.
Я прачнуся у іншым сьвеце.
Што там будзе?.. Ня мне згадаць…
Можа будзе адменены вецер
і вісецьме дзець на правадах…
Можа кожны камень заіскрыцца.
Будуць дзеці ад мяне ўцякаць.
Завядуць мяне людзі ў зьвярынец
і напішуць:
„РУКАМІ НЕ ЧАПАЦЬ!..“
Буду я глядзець і дзівіцца,
як зьмянілася ўсё на сьвеце.
Можа, мне як-небудзь прысьніцца.
наша поле, сонца і вецер.
Год Кастрычніка сёмы.
|}