ПАЦЕРКІ ЛІЛЁВЫЯ.
I.
Ён з далёкіх пуцін вярнуўся ў родны край. Цяжка было ісьці — цяпер супачыць пара.
Хацелася ўсё вітаць, хацелася нанава жыць… А людзі сказалі так: Ён для нас чужы!..
І пайшоў ён зноў у сьвет, у сьвет, знаёмы даўно — на брылянцістай расе пакінуў адбіткі ног.