Старонка:І залацісьцей і сталёвей (1926).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

III.

Вось і памёр поэт
і адзьвінела жыцьцё.
Ветра лёгкі павеў
чуць скалыхнуў трысьцё.

Адны сказалі — вар‘ят,
другія сказалі — сьвяты,
і кожны бясконца рады,
што жар нязнаны астыў.

Зьвіла любімая косы,
другому сябе аддала
раньнем мутным і росным,
калі гусьцела імгла.

18—X—25 г.

|}