Гэта старонка не была вычытаная
Што нам пацеркі з старых рабін?
Можам самі сабе сьцежкі церабіць;
хопіць сілы для чужых і для сваіх,
каб сабою перамогу засланіць.
Будзе праўда з тым, хто перамог,
пераможанаму — крыўда і ярмо…
Ой ты, клён сінягаловы, стройны клён,
па-над возерам празрыстым, быццам шкло!
Асыпае чэрвень белы сад.
Сок калінавы лугі апаясаў…
Нашай раніцы чырвонае віно
срэбраногія бярозкі заліло.
|}