СКРЫЖАЛІ.
(Цыкль вершаў).
1.
За мастом разышліся вілаватыя сьцежкі,
разышліся дарогі…
І трава пры дарозе, і дзірван на узьмежках,
і туман крутарогі
Не прайсьці, не праехаць і назад не вярнуцца
праз бары, дзе бярозы верхавінамі гнуцца —
разышліся дарогі.
|