Старонка:І залацісьцей і сталёвей (1926).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

2.
І праз вецер заходні, і праз вецер і слоту
пахне днём і вясною.
Не магу і ня здамся… Будзе ў песьнях яснота,
будзе сонца са мною.
Заімжыць пазалотай лёгкакрылая песьня
і ня будзе самотна, і ня будзе мне цесна —
пахне днём і вясною.