Старонка:І залацісьцей і сталёвей (1926).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

4.
Будзе плакаць дзяўчынка, будзе плакаць а болю,
будуць сьлёзы, як срэбра.
Бо на першае гора не забыцца ніколі —
мусіць, гэтак і трэба.
Калі ляльку пабілі, не паможаш нічым тут —
над пабітаю лялькай будзе плакаць дзяўчынка,
будуць сьлёзы, як срэбра.