Старонка:І залацісьцей і сталёвей (1926).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕГЕНДА.

Кніга ў чырвоным саф‘яне,
літары кованы з золата.
Срэбрам звонкім затканы
мудрыя казкі пра волатаў.

Сінія столкі сьцелюцца,
льсьняцца імглою раньня…
Вобразаў дзіўных мяцеліца,
палкія строфы корана!..

Індыі сінія нетры,
сказ многатварага Вішну…
Гэта Усходу ветры
зорамі сьцежкі вышылі.

Зьвіткі старыя разгорнуты:
казкі раскажа папірус,
як для Ізіды і Горуса
з мёртвых устаў Озірыс;