МАЛІЛІСЯ ПАД КРЫЖАМ.
Маліліся пад крыжам, хісталіся ад зморы: а я, як чорнакніжнік, лічу на небе зоры.
Ш укаю я заўзята дарогі з родных вязяў — мкне сэрца азыята у сінь таемных Азій;
да казак сінявейных, няпісанае праўды… Самкнуць такія зьвеньні, каб заіскрыла радасьць.
Спазнаць такія далі, знайсьці такія тропы, каб праўнукі ня зналі ні Азій, ні Эўропаў…