ВЫЙСЬЦІ Ў ШЫРОКІ СЬВЕТ…
Выйсьці ў шырокі сьвет,
глянуць навокал…
Дня залаты прасьвет,
сонца сталёвыя крокі!
Так, як другія, жыць —
трэба сьмяяцца!..
Гэта віно імжыць,
лёгкім імжыць румянцам…
Воўчых сьцяжынак шмат
на раздарожжы…
Тых разудалых няма —
сэрца тугой варожыць.
Можа ў начной расе
песьні замоўкнуць…
Дня залаты прасьвет
сонца сталёвыя крокі!..
|